Святкаванне Дня Волі адбылося ў Кіеўскім скверы Мінску 24 сакавіка. Сонечнае надвор’е, добрая музыка і светлыя людзі склаліся ў яркае святочнае пано, якое перадае фотарэпартаж, падрыхтаваны ПЦ “Вясна”.
Мерапрыемства было арганізаванае палітычнымі партыямі і рухамі: Беларуская-хрысціянская дэмакратыя, Абʼяднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і рухам «За Свабоду».
У мітынгу-канцэрце, прымеркаваным да 101-годдзя са дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ўдзельнічалі гурты «Водар», «Няхай», KaS, «Дай дарогу», N.R.M. і «Разьбітае сэрца пацана».
Прыкра, што не абыйшлося без затрыманняў. Цягам дня былі затрыманыя актывісты Наталля Басалыга і Зміцер Дашкевіч.
Напрыканцы ўдзельнікі святочнага мітынгу-канцэрта выканалі разам гімн „Магутны Божа”. На гэтым адзначэнне Дня Волі ў Менску скончылася.
Крыніца: Як святкавалі Дзень Волі ў Мінску. Фотарэпартаж Фота