Напярэдадні Дня Волі супрацоўнікі міліцыі актыўна цікавіліся грамадскімі актывістамі. “Берасцейская Вясна” паведамляе, што напярэдадні гарадскія ўлады адмовілі мясцовым актывістам у правядзенні святочнага пікетавання з нагоды Дня Волі. Але некаторыя прадстаўнікі апазыцыі заявілі, што яны ўсё ж ускладуць у гэты дзень кветкі да помніка 1000-годдзя Берасця.
Мабыць таму участковы Селяйковіч расшукваў грамадзкага актывіста Алеся Абляка, каб ўручыць позву і запрасіць яго на 25 сакавіка на пастарунак ў якасці сведкі чамусці на 14 гадзін. Але Абляк выехаў да бацькоў у іншы горад.
А ў Бярозе супрацоўнікі міліцыі намагаліся папсаваць святочны настрой грамадскаму актывісту і блогеру Аляксандру Кабанаву, які днямі быў узнагароджаны нацыянальнай прэміяй у галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча. Яны зладзілі ператрус у вёсцы Сошыша па месцы жыхарства блогера.
Крыніца: Берасце: Супрацоўнікі міліцыі расшуквалі актывістаў напярэдадні Дня Волі