У судзе Мінскага раёна разглядаюць адміністрацыйную справу супраць абаронцы Курапатаў Дзяніса Урбановіча. Яго вінавацяць у “дробным хуліганстве” (арт. 17.11 КаАП) і “непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі” (арт. 23.4 КаАП).
Справу разглядае суддзя Віктар Шаўцоў, а сведкай выступае міліцыянер Кніга.
Нагадаем, Дзяніс Урбановіч быў затрыманы разам з Валерыем Рабцавым увечары 25 сакавіка. Як піша "Новы час", гэта адбылося неўзабаве пасля малітвы і запалення знічак. Падчас затрымання Дзяніс Урбановіч заявіў, што добраахвотна ў машыну не пойдзе — тады міліцыянты яго занеслі на руках. Паведамляецца, што іх павезлі ў Бараўлянскі РУУС.
Пазней Валерыя Рабцава адпусцілі, а Дзяніса Урбановіча на ноч змясцілі ў ІЧУ.
Судзяць аборонцу Курапатаў Дзяніса Урбановіча