Наталля Басалыга ў судзе над "Новым часам" Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска працягвае судзіць актывістаў за Дзень Волі. 27 сакавіка суддзя Вікторыя Шабуня разглядае адміністрацыйную справу актывісткі Наталлі Гарачка-Басалыгі. Яе судзяць паводле артыкула 17. 1 (дробнае хуліганства).

Палітык Вячыслаў Сіўчык цытуе судовы працэс у сябе на старонцы ў фэйсбуку: "Наўмысна, з хуліганскіх намераў абражальна прыставала да грамадзянаў, назойліва навязвала ім сваю прысутнась і размову. Гучна крычала, паводзіла сябе нахабна і выклікаючы".

Актывістку затрымалі 24 сакавіка на дазволеным уладамі канцэрце-мітынгу, які быў прыўрочаны Дню Волі. Гэта адбылося на ўваходзе ў Кіеўскі сквер. Трое сутак Наталля Гарчака-Басалыга правяла ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна ў г. Мінску.

Учора суд Цэнтральнага раёна г. Мінска пакараў штрафам у памеры 45 базавых велічыняў Зміцера Дашкевіча за прамову, якую ён сказаў са сцэны на канцэрце 24 сакавіка. 

Крыніца: Пасля трох сутак на Акрэсціна судзяць Наталлю Гарачку