Стала вядома, што былы палітвязень Зміцер Паліенка, які цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага атрымання па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэкса (“Асабліва злоснае хуліганства”), трымае галадоўку з 24 сакавіка. Пра гэта паведамляе ў фэйсбуку яго сябар актывіст Вячаслаў Касінераў.
Актывіст паведамляе, што Паліенка пры гэтым выдвінуў адміністрацыі ізалятара наступныя патрабаванні: рэгулярнае аказанне медычнай дапамогі, забяспячэнне свабоды перапіскі і выдача асадкі.
Вядома, што ў Змітра зноў абвастрыўся дзерматыт. За гэты час доктар прыходзіў да Змітра толькі адзін раз, каб аказаць яму медычную дапамогу. Але гэтага недастаткова.
Таксама Паліенка патрабуе, каб адміністрацыя калоніі выдала яму асадку. Бо на дадзены момант у яго адсутнічае магчымасць пісаць лісты да сяброў, а таксама скаргі.
Вячаслаў Касінераў паведамляе, што ў Паліенкі таксама праблемы з карэспандэнцыяй.
"З моманту арышту Змітру шмат хто пісаў, але дайшоў адзін толькі ліст. Ён патрабуе свабоду перапіскі з усімі, хто яму піша і каму збіраецца пісаць сам Паліенка", — піша актывіст.
Нагадаем, Зміцера Паліенка брутальна затрымалі ў сваёй кватэры раніцай 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства па ч. 3 арт. 339 КК (“Асабліва злоснае хуліганства”), а менавіта ў тым, што ён распыліў пярцовы балончык у твар мужчыне. Ужо восьмыя суткі ён знаходзіцца ў ІЧУ. Вядома, што дакладна Паліенка затрыманы на 10 сутак.
Крыніца: Зміцер Паліенка аб'явіў галадоўку