Асамблея НДА Беларусі і Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend просяць беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці запоўніць анкету даследавання CSO METER – Беларусь. Апытанне ладзіцца з ініцыятывы Эўрапейскага цэнтру некамерцыйнага права (ECNL) для вывучэння ўмоваў дзейнасці НДА ў шасці краінах Усходняга Партнёрства.
Мы будзем удзячныя, калі вы зможаце запоўніць апытальнік не пазней за 15 красавіка. Запаўненне анкеты зойме прыкладна 30-40 хвілін. Яе можна запаўняць на беларускай альбо расейскай мове:
Анкета CSO METER на беларускай мове
Анкета CSO METER на рускай мове.
Мы даслалі запрашэнні да ўдзелу ў апытанні розным арганізацыям і сеткам НДА. Кожная арганізацыя мусіць запоўніць толькі адзін апытальнік (філіі ці мясцовыя аддзяленні могуць запаўняць апытальнік як асобная арганізацыя).
Вынікі апытання будуць скарыстаныя для выпрацоўкі захадаў па паляпшэнні прававых умоваў дзейнасьці НДА як у рэгіёне Ўсходняга Партнэрства, так і канкрэтна ў Беларусі: сярод іншага, адказы будуць скарыстаныя для фармулявання прапановаў беларускіх НДА што да ўдасканалення Дарожнай мапы Еўразвязу па ўзаемадзеянні з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.
Вынікі апытання будуць захоўвацца канфідэнцыйна і будуць выкарыстоўвацца толькі ў сукупнасці, без дэталізацыі па асобных арганізацыях, з захаваннем еўрапейскіх стандартаў аховы персанальных дадзеных (GDPR).
Крыніца: Вывучэнне дзейнасці НДА ў Беларусі: анкета CSO METER