Суд: Мінскага раёна Суддзя: Віктар Шаўцоў Асоба, у дачыненні да якой вядзецца працэс: Дзяніс Урбановіч Артыкул: 17.11 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі) Рашэнне: штраф 50 базавых велічыняў (1275 бел. руб.) |
Суд Мінскага раёна ўвечары 26 сакавіка разглядзеў адміністрацыйную справу супраць абаронцы Курапатаў Дзяніса Урбановіча. Яго вінавацяць у “дробным хуліганстве” (арт. 17.11 КаАП) і “непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі” (арт. 23.4 КаАП). Суддзя - Віктар Шаўцоў, а сведкай выступіў міліцыянер Кніга.
Негледзячы на тое, што Ўрбановіч не прызнаў віну ў абодвух правапарушэннях, суд аштрафаваў яго ў сукупнасці на 50 базавых велічыняў, што складае 1275 рублёў.
Нагадаем, Дзяніс Урбановіч быў затрыманы разам з Валерыем Рабцавым увечары 25 сакавіка. Як піша "Новы час", гэта адбылося неўзабаве пасля малітвы і запалення знічак. Падчас затрымання Дзяніс Урбановіч заявіў, што добраахвотна ў машыну не пойдзе — тады міліцыянты яго занеслі на руках. Паведамляецца, што іх павезлі ў Бараўлянскі РУУС.
Пазней Валерыя Рабцава адпусцілі, а Дзяніса Урбановіча на ноч змясцілі ў ІЧУ.
Крыніца: Абаронцу Курапатаў Урбановічу прысудзілі буйны штраф