На аўтадарозе, якая вядзе з Берасця ў Гершоны, супрацоўнікі ДАІ разам з людзьмі ў цывільным, гадзіну таму затрымалі аўтамабіль сябра ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва завода АКБ Матвея Майсюка. Пры аглядзе аўтамабіля нібыта быў знойдзены падазроны пакунак. Выклікалі аператыўную групу. Чакаюць таксама і адваката.
На месцы здарэння знаходзіцца праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які спрабуе высветліць сітуацыю.
Крыніца: Берасце: Затрыманы разам з аўтамабілем праціўнік завода АКБ Фота Дапоўнена