Майсей Мазько. Фота: Ірына Шаціла. Крыніца: b-g.by "Брэсцкая газета" паведамляе падрабязнасці ўчорашняга затрымання актывіста кампаніі па барацьбе з будаўніцтвам завода АКБ Майсея Мазько.

«Майсей Мазько з адвакатам ноччу паехаў ў Следчы камітэт для таго, каб у яго ўзялі тлумачэнні. Пасля гэтага яго затрымалі ў адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам. Узбуджаная крымінальная справа меркавана на падставе часткі 2 артыкула 295 КК Рэспублікі Беларусь», - раніцай 3 красавіка паведаміў «БГ» праваабаронца Раман Кісляк.

Ён таксама дадаў, што сёння прыкладна ў 7.45 пачаўся ператрус у доме ў сына Мазько, Дзяніса, таксама актывіста кампаніі супраць завода АКБ.

Нагадаем, 2 красавіка ў другой палове дня ў машыне, за рулём якой ехаў актывіст Майсей Мазько, знайшлі патроны, брыкет неўстаноўленага рэчывы, а таксама прадмет, падобны па знешніх прыкметах на запал выбуховага прыстасавання. Актывісты лічаць, што гэта правакацыя.

Берасце: Затрыманы праціўнік завода АКБ, нібыта знайшлі патроны і выбухоўку

На аўтадарозе, якая вядзе з Берасця ў Гершоны, супрацоўнікі ДАІ разам з людзьмі ў цывільным, гадзіну таму затрымалі аўтамабіль сябра ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва завода АКБ Маісея Мазько.

Жыхар вёскі Тэльмы Брэсцкага раёна Майсей Мазько з'яўляецца ўдзельнікам ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам. Больш за год ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі ўвесь час кажуць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта. Прадстаўнікі завода, прыродаахоўных арганізацый і чыноўнікі запэўніваюць, што асцярогі марныя і парушэнняў няма.

Запуск акумулятарнага завода поўнага цыклу вытворчасці першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы года. Па апошніх дадзеных, першую партыю прадукцыі на акумулятарным заводзе планавалася выпусціць у сакавіку бягучага года. Паводле афіцыйнай інфармацыі, магутнасць прадпрыемства на пачатковым этапе складзе 1 млн акумулятараў у год, а пасля будзе павялічана ў два разы.

Крыніца: Актывіст Майсей Мазько затрыманы, распачата крымінальная справа