Раніцай 4 красавіка стала вядома, што ў Курапатах зносяць крыжы. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва".
ДАІ заблакавала пад’езды да Курапатаў, не дазваляе спыняцца каля рэстарана «Поедем поедим». Здалёк відаць тэхніка і рабочыя. АМАП ачапіў Курапаты па перыметры і не прапускае людзей.
А 10 гадзіны прыехалі супрацоўнікі АМАПа і затрымалі сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца. Гэта адбылося ў жывым стрыме ў фэйсбуку, які вёў актывіст.
У Курапатах затрыманы Павел Севярынец