Мітынг у Берасці 29 красавіка 2018 года. Фота: "Берасцейская Вясна". Як піша ў фэйсбуку берасцейскі актывіст Аляксандр Абляк, ноччу з 4 на 5 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі сына Дзяніса праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам Майсея Мазько. На апошняга распачата крымінальная справа. Майсей Мазько цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання з вечара 2 красавіка.

Вядома, што ўвечары дома ў Мазько быў праведзены ператрус, па выніку якога не было знойдзена забароненых рэчываў. Пасля гэтага затрымалі Дзяніса Мазько. Прычыны затрымання пакуль невядомыя. Інфармацыя ўдакладняецца.

Акрамя гэтага, як перадае берасцейскі блогер Аляксандр Кабанаў, вызвываюць у РАУС актывіста Ігара Зубіка. Таксама каля дома Таццяны Фесікавай дзяжурыць машына, у якой меркавана знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Нагадаем, 2 красавіка ў другой палове дня ў машыне, за рулём якой ехаў актывіст Майсей Мазько, знайшлі патроны, брыкет неўстаноўленага рэчыва, а таксама прадмет, падобны па знешніх прыкметах на запаў выбуховага прыстасавання. На актывіста ўзбуджаная крымінальная справа. Ён чацвёртыя суткі знаходзіцца ў ІЧУ. Актывісты лічаць, што гэта правакацыя.

Сваякі Майсея Мазько: Змяніць і дамагчыся можна шмат чаго, калі адчуваеш падтрымку

Родныя і блізкія актывіста Майсея Мазько, які з'яўляецца ўдзельнікам ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам, лічаць яго затрыманне правакацыяй.

Крыніца: У Брэсце адбываецца ціск на праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода