Былому палітвязню Змітру Паліенку, затрыманаму 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства па ч. 3 арт. 339 КК (“Асабліва злоснае хуліганства”) урэшце праўяўлена абвінавачванне. Пра гэта праваабаронцам стала вядома ад сяброўкі актывіста Марыны Касінеравай.
Актывіста вінавацяць па арт. 341 (апаганьванне будынкаў ці іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі або малюнкамі, псаванне маёмасці на грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах), частцы 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні; Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці або розні, на прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці, і па частцы 3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу РБ (Апаганьванне будынкаў ці іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі або малюнкамі, псаванне маёмасці на грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах).
Усе справы аб’яднаныя ў адну, іх вядзе Заводскі раённы аддзел Следчага камітэту.
Па словах прадстаўніка Следчага камітэту РБ Юлі Ганчаровай, меру стрымання Паліенку не змянялі: ён працягвае заставацца пад вартай.
«У дачыненні да абвінавачанага прызначаная стацыянарная судова-псіхолага-псіхіятрычная экспертыза», - паведаміла прадстаўнікам СМІ Ганчарова.
Вядома толькі, што актывіста перад гэтым перавялі з СІЗА ў Жлобіне ў СІЗА №1 у Мінску.
Нагадаем, Зміцера Паліенка брутальна затрымалі ў сваёй кватэры раніцай 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства па ч. 3 арт. 339 КК (“Асабліва злоснае хуліганства”), а менавіта ў тым, што ён распыліў пярцовы балончык у твар мужчыне ў пад’едзе жылога дому, дзе актывіст чакаў знаёмага.
Крыніца: СК раставіў кропкі: Паліенку вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу