У Курапатах вечарам 5 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку Вольгу Мікалайчык. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў Леанід Кулакоў.
Паводле яго, Мікалайчык пасьпела пазваніць яму і сказаць, што яе затрымліваюць у Курапатах, адбіраюць тэлефон. Пасля гэтага сувязь зь ёй перарвалася. Прычын і іншых акалічнасцяў затрыманьня Вольгі Мікалайчык Леанід Кулакоў ня ведае.
Сённня на месцы знішчаных напярэдадні крыжоў там засбраўся дзесятак чалавек.