У судзе Ленінскага раёна Берасця 9 красавіка праходзіць разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна. “Вясна” сёння будзе весці наўпроставы рэпартаж з судовай залі.
Пастанову аб прад’яўленні абвінавачвання Пятрухіну па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч.2 арт. 189(“Абраза”) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вынес 1 красавіка Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту (СК).
Справа блогера Пятрухіна: суд шукае абразу і паклёп на адрас участковага
Праваабаронцы перадаюць, што ў судовай залі пераважна знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі і ўчастковыя Ленінскага РАУС Берасця. Суддзя запрасіў амапаўцаў, каб тыя вывелі з залі ўсіх, каму не хапіла месца.
Крыніца: Берасце: судзяць блогера Пятрухіна