Сёння ў Мінску працягнуліся суды над затрыманымі напярэдадні нядзельнай малебна па забітых у Курапатах. Ініцыятар мерапрыемства палітык Мікалай Статкевіч і актывіст Максім Вінярскі былі пакараны 15 суткамі арышту за парушэнне артыкулу 23.34 КаАП (заклік да удзелу у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Рашэнне па Статкевічу прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Па Вінярскаму - сул Маскоўскага раёна Мінска.
Нагадаем, што Максім Вінярскі быў затрыманы ўвечары пятага красавіка і ўсе выходные правёў на Акрэсціна. Міколу Статкевіча затрымалі ў нядзелю на выхадзе з дому. Таксама ўсе выходные ў ІЧУ правяла актывістка Вольга Нікалайчык, якую аштрафавалі ўчора на 35 базавых велічынь.