У судзе Ленінскага раёна Берасця 10 красавіка працягнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна, якога абвінавачваюць па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук.
У першы дзень працэсу суд дапытаў пацярпелых і сведак па справе. Перад пачаткам судовага паседжання залу запоўнілі супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РАУС у колькасці больш за 40 чалавек, што не спрыяла адкрытасці судовага працэсу, паколькі не быў забяспечаны доступ на працэс усіх жадаючых.
Сёння ў 11 гадзін пачнецца допыт эксперткі Вольгі Дудзінай, якая праводзіла судова-лінгвістычную экспертызу па справе. Затым будуць разгледжаныя зыскі пацярпелых.
Першы дзень суда над блогерам Пятрухіным: у зале поўна міліцыі, правабаронцаў выдалілі
З патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна выступілі шэраг праваабарончых і дэмакратычных арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі.