Сяргей Спарыш. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Актывіст партыі "Народная Грамада" Сяргей Спарыш, які быў адным з арганізатараў малебну ў абарону Курапатаў 15 красавіка ля рэзідэнцыі Лукашэнкі, пакаралі буйным штрафам за заклікі да правядзенння несанкцыянаванага мерапрыемства (арт 23.34 КаАП).

Да суда актывіста трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання, а разгляд адміністрацыйнай справы правялі, калі ў судзе пачаўся абедзенны перапынак.

Як паведаміў у сацыяльных сетках Вячаслаў Касінераў, суд Ленінскага раёна Мінска вынес пастанову аб прыцягненні Спарыша да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь, ці 1275 рублёў.

Крыніца: Сяргея Спарыша штрафанулі па-даросламу, на 50 базавых