Праваабаронца і блогер Валянцін Стэфановіч з дапамогай выяўленчых сродкаў адгукнуўся на варварскае знішчэнне крыжоў ва урочышчы Курапаты — месцы масавых растрэлаў грамадзян у сталінскія часы. “Добраўпарадкаванне” Курапатаў пачалося пасля сакавіцкіх слоў прэзідэнта Лукашэнкі.
«Прывядзём у парадак Курапаты, каб дэманстрацыі з крыжамі па перыметры не было. Навошта вы павыстаўлялі там белыя крыжы? Вам што, царква дазволіла гэта рабіць? Гэта дэманстрацыя, а я супраць такой дэманстрацыі», — сказаў тады Лукашэнка.
Валянцін Стэфановіч
* Адказнасць за змест тэкстаў, як і за правапіс і пунктуацыю, нясуць выключна аўтары блогаў