Заяўнікі мітынгу і канцэрту 24 сакавіка ў Мінску Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў і Мікалай Казлоў паведамілі ўчора ў сацыяльных сетках, што атрымалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 ч 2 (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства).
Напрыклад Вольга Кавалькова пакінула ў фэйсбуку допіс наступнага зместу:
“Вось і адказ на нашу прэтэнзію да ГУУС Мінгарвыканкама аб адмове аплачваць няякасна аказаныя паслугі міліцыі пры правядзенні святкавання # БНР101 ў Кіеўскім скверы ў Мінску. Пакуль мы спрабуем вырашыць пытанне ў прававым полі ў рамках грамадзянскага заканадаўства, міліцыя вырашыла аказваць ціск і склала на ўсіх арганізатараў пратаколы і адправіла іх па пошце простым лістом. Абвінавачваюць у правапарушэнні, прадугледжаным ч.2 арт. 23.34 КоАП (штраф ад 500 да 1000 рублёў з кожнага з 4 арганізатараў ці адміністрацыйны арышт), што выявілася ў неаплаце на працягу 10 дзён паслуг па ахове грамадскага парадку”.
Старшыня Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч у сваю чаргу адзначае, што “у віну ставяць адсутнасць аплаты за паслугі міліцыі па выцячэнні 10 дзённага тэрміну пасля правядзення мерапрыемства. Пры тым, што пытанне з аплатай у гэты момант мы спрабуем вырашыць у рамках грамадзянскага кодэксу, накіраваўшы ў УУС прэтэнзію на парушэнне дамовы і неякасна аказаныя паслугі. Атрымліваецца, што калі міліцыі вельмі хочацца, то грошы яна возьме любым спосабам, нават з адсоткамі».
Нагадаем, што заяўнікі акцыі ў Кіеўскім скверы адмовіліся аплачваць паслугі міліцыі, бо акрамя сумнеўнасці такіх пабораў з пункту гледжання Канстытуцыі, ёсць пытанні да выканання міліцыяй сваіх абавязкаў падчас акцыі.
Як гэта было: Дзень Волі ў Мінску