Імкнешся навучыцца адсочваць і аналізаваць дзеянні ўладаў? Жадаеш даведацца, што такое грамадскі кантроль? Хочаш зразумець, ці могуць мірныя сходы і суды ў Беларусі адпавядаць заяўленым у Канстытуцыі свабодам і міжнародным стандартам? Валантэрская служба ПЦ “Вясна” кліча за новымі ведамі!
Калі ты гатовы_ая аб’ектыўна фіксаваць парушэнні на мірных сходах ці пад час судовых паседжанняў, то прыходзь на трэнінг ад #ControlBY 24 красавіка (серада).
Каго мы запрашаем?
Любых актыўных маладых людзей, грамадзянскіх непалітычных актывістаў і актывістак, праваабаронцаў, прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскіх арганізацый, студэнтаў і студэнтак, а таксама ўсіх тых, хто хоча ўдзельнічаць у развіцці Грамадскага кантролю або проста цікавіцца яго механізмамі.
Трэнінг дзеліцца на тры блокі:
- Філасофія грамадскага кантролю: раскажам пра мэты, прынцыпы, функцыі назірання і пра тое, як назіральнікі_цы могуць зрабіць наш свет лепш;
- Назіранне за судамі: распавядзем, хто можа назіраць за судовымі працэсамі і навошта гэта рабіць; якія існуюць міжнародныя і нацыянальныя стандарты справядлівага судовага разбіральніцтва; якія магчымасці ёсць у назіральнікаў_ніц, а галоўнае, як гэта рабіць у камандзе.
- Назіранне за мірнымі сходамі: падзелімся, як і навошта назіраць за публічнымі акцыямі; разгледзім міжнародныя і нацыянальныя прававыя стандарты, прынцыпы свабоды сходаў; пагаворым і пра тое, як узаемадзейнічаць з праваахоўнымі органамі і што рабіць у экстраных сітуацыях.
Час і месца правядзення трэнінга:
Запрашаем на сусутрэчу 24 красавіка, серада, з 19.00 да 21.30 ў Мінску.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету. Месца правядзення трэнінгу паведамляецца пасля запаўнення анкеты.
Бонус для ўдзельнікаў і ўдзельніц
Для ўдзельнікаў і ўдзельніц семінара распрацаваная практычная магчымасць патрэніраваць атрыманыя веды пад кіраўніцтвам вопытных ментараў і ментарак - паназіраць:
- за мірным сходам - акцыяй “Чарнобыльскі Шлях”, якая адбудзецца ўвечары 26 красавіка;
- за судамі - 29 красавіка і спецыяльна агавораныя дні цягам месяца.
Крыніца: Грамадскі кантроль: мірныя сходы і суды. Запрашаем на навучанне