На Берасцейшчыне ў суботу 20 красавіка падчас адпачынку былі затрыманыя 11 анархістаў. Праз пяць гадзін пасля прыезду, дом, дзе знаходзіліся анархісты, узяў штурмам СОБР. Ад затрыманых патрабавалі ўказаць свае пашпартныя дадзеныя і адрас пражывання. За любую адмову або непадпарадкаваньне збівалі і прыкоўвалі кайданкамі. Пасля актывістаў адвезлі ў Кобрынскі РАУС, дзе працягнулі катаванні - удзельнікаў сходу білі, душылі і акуналі галавой у туалет.
Як паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку Вячаслаў Касінераў, "маладзёнаў прымушалі прайсці наркалагічную экспертызу. Сярод затрыманых былі непаўналетнія, а таксама адна дзяўчына. Пазней адпусцілі 5 чалавек. Ніякіх пратаколаў не складалі, тлумачэнняў не далі. Такім чынам зараз у ІЧУ, горад Кобрын, знаходзіцца 6 актывістаў анархічнага руху".