Пад час пікету супраць зносу крыжоў у Курапатах, які адбыўся каля Свята-Духава кафедральнага сабора ў Менску 21 красавіка быў затрыманы адзін з удзельнікаў.
Затрымлівалі актывіста супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.
Паведамляеццца, што гэта актывіст “Народнай Грамады” Валянцін Трокскі. Ён паспеў перадаць паплечнікам, што яго вязуць у Цэнтральны РУУС.
У пікеце бралі ўдзел каля дзесяці чалавек.
Крыніца: Актывіста затрымалі за плакат з паэтычным радком Някляева