Суд Ленінскага раёна Гародні 23 красавіка пачне разгляд адміністрацыйнай справы Анжалікі Борыс.
Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”, на старшыню непрызнанага афіцыйнай уладай РБ Саюзу палякаў у Беларусі гарадзенская міліцыя склала пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне па арт 23.34 КаАП, а менавіта за "несанкцыянаванае" правядзенне ў сакавіку бягучага году традыцыйнага свята "Казюкі".
Які суддзя будзе разглядаць адміністрацыйную справу Анжалікі Борыс - пакуль невядома.
Суд прызначаны на 10 гадзін раніцы.
Крыніца: Анжаліку Борыс будуць судзіць за "несанкцыянаванае” свята “Казюкі”