Як паведамляе праваабаронца "Вясны" з Брэста Уладзімір Вялічкін, усе суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія мусілі адбыцца сёння, 18 красавіка, перанесены на 24, 25 і 26 красавіка.
Па меркаванні Вялічкіна, перанос звязаны з тым, што іншы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Малей быў на прыёме ў старшыні Берасцейскага абласнога суду, дзе ўзняў тэму ганебнай сітуацыі, што склалася вакол Ленінскага раённага суду. А менавіта размова тычылася эпізода з "адкрытым" судом ў закрытай ўстанове - Ленінскім РАУС.
Пасля гэтай сустрэчы сакратарка суддзі Аляксандра Семянчука абзваніла ўсіх, каму судовыя разбіральніцтвы былі прызначаныя на 18 красавіка, і перанесла разгляд адміністрацыйных спраў па артыкуле 23.34 КаАП на 24, 25, 26 красавіка.
СПІС БУДУЧЫХ СУДОЎ НАД ПРАЦІЎНІКАМІ АКУМУЛЯТAРНАГА ЗАВОДА:
- Казак Віталь - 24.04.2019 10:00
- Сендэр Віктар - 24.04.2019 10:30
- Басаргіна Кацярына 24.04.2019 11:00
- Вялаў Алег - 24.04.2019 11:30
- Андрасюк Зміцер - 24.04.2019 11:30
- Кандрацюк Ягор - 25.04.2019 10:30
- Абляк Алесь - 25.04.2019 11:00
- Абрамовіч Уладзіслаў - 25.04.2019 - 11:30
- Фесікава Таццяна 25.04.2019
- Вялічкін Уладзімір - 26.04.2019 10:00
- Свірскі Сяргей - 26.04.2019 10:00
- Казлоўскі Уладзімір - 26.04.2019 10:00
- Малышэнка Дзяніс - 26.04.2019 10:00
- Лепясевіч Дзем’ян - 26.04.2019 10:25
Нагадаем, што ў пятніцу 12 красавіка і ў нядзелю 14 красавіка ў Брэсце было затрыманы 18 актывістаў - праціўнікаў будаўніцтва ў горадзе акумулятранага завода. Затрыманыя правялі адну ці некалькі начэй у ізалятары, а ў панядзелак 15 красавіка іх спрабавалі судзіць прама ў будынку Ленінскага РАУС. У той дзень па артыкуле 23.34 КаАП (арганізацыя ці ўздзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) асудзілі двух чалавек - Нікалая Трацюка і Алега Ярмоленку. Суды над астатнімі затрыманымі былі перанесены на розныя даты.
Крыніца: Брэст: усе суды з 18 красавіка перанесены на наступны тыдзень (расклад судоў) Дапоўнена