На Берасцейшчыне ў суботу 20 красавіка падчас адпачынку былі затрыманыя 11 анархістаў. Праз пяць гадзін пасля прыезду, дом, дзе знаходзіліся анархісты, узяў штурмам СОБР. Ад затрыманых патрабавалі ўказаць свае пашпартныя дадзеныя і адрас пражывання. За любую адмову або непадпарадкаваньне збівалі і прыкоўвалі кайданкамі. Пасля актывістаў адвезлі ў Кобрынскі РАУС, дзе працягнулі катаванні - удзельнікаў сходу білі, душылі і акуналі галавой у туалет.
Як паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку Вячаслаў Касінераў, "маладзёнаў прымушалі прайсці наркалагічную экспертызу. Сярод затрыманых былі непаўналетнія, а таксама адна дзяўчына. Пазней адпусцілі 5 чалавек. Ніякіх пратаколаў не складалі, тлумачэнняў не далі. Такім чынам зараз у ІЧУ, горад Кобрын, знаходзіцца 6 актывістаў анархічнага руху".
Пра знаходжанне ў зняволенні 6 маладых людзей, якіх затрымалі 20 красавіка, карэспандэнту Свабоды падцвердзілі ў ізалятары часовага ўтрымання Кобрынскага РАУС.
«Так, у нас 6 чалавек такіх ёсць. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве, іхную віну вызначыць суд», — сказаў супрацоўнік міліцыі, які падняў слухаўку на нумары начальніка ІЧУ.
Міліцыянт не ўдакладніў, у чым пэўна выявілася дробнае хуліганства затрыманых.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96
Крыніца: Пад Берасцем жорстка затрымалі групу анархістаў Дапоўнена