Офіс па правах людзей з інваліднасцю працягвае конкурс на лепшы журналісцкі матэрыял на тэму жыцця і правоў людзей з псіхічнымі і/або інтэлектуальнымі парушэннямі.
Патрабаванні да матэрыялаў:
- Тэма: жыццё і правы людзей з псіхічнымі і/або інтэлектуальнымі парушэннямі;
- Дата публікацыі: з 1 студзеня 2018 год
- а па 29 красавіка 2019 года;
- СМІ: беларускія;
- Мова: беларуская або руская;
- Жанр/фармат: любы;
- Выключэнне: рэкламныя і спонсарскія публікацыі.
Як падаць матэрыял на конкурс?
Даслаць спасылкі на артыкулы, відэа альбо копіі друкаваных публікацый на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. не пазней за 30 красавіка 2019 года ўключна. У суправаджальным лісце ўказаць імя і прозвішча аўтара(-кі), назву медыя і дату публікацыі.
Крытэры ацэнкі:
- адпаведнасць матэрыялу праваабарончаму падыходу да дэінстытуалізацыі* псіхічных/інтэлектуальных парушэнняў;
- арыгінальнасць у асвятленні тэмы;
- журналісцкія якасці матэрыялу: прапрацаванасць тэмы, захаванне аб'ектыўнасці і гэтак далей.
*Дэінстытуалізацыя – гэта такі спосаб арганізацыі жыцця грамадства, калі людзі з любымі, нават самымі складанымі праблемамі здароўя маюць магчымасць без дыскрымінацыі вызначаць свой лад жыцця. Гэта значыць, людзі не павінны быць пастаўлены ў бязвыхадную сітуацыю, калі адзінай магчымасцю выжыць служыць перасяленне ў інтэрнат толькі таму, што дома немагчыма атрымаць неабходную дапамогу.
Хто будзе судзіць?
Эксперты і эксперткі ППУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю», прадстаўнікі сацыяльных службаў і міжнародных арганізацый.
Як вылучаць пераможцу?
Прызамі адзначаць тры лепшыя матэрыялы. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў пачатку траўня ў рамках «Тыдня даступнасці», якую традыцыйна ладзіць Офіс па правах людзей з інваліднасцю.
Крыніца: Журналісты могуць выйграць прыз ад Офіса па правах людзей з інваліднасцю