Уладзімір Вялічкін перад у калідоры суда У Брэсце - трэці дзень судоў над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі масава затрыманы 12 і 14 красавіка.

Сёння павінны судзіць:

  • Вялічкіна Уладзіміра (праваабаронца)
  • Свірскага Сяргея
  • Казлоўскага Уладзіміра
  • Малышенку Дзяніса
  • Лепясевіча Дзям'яна

Усіх іх абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Судовае пасяджэнне праходзіць у судзе Ленінскага раёна Брэста.

У гэты раз усіх судзяць адначасова - справы злучаныя ў адну вытворчасць. Вядзе працэс суддзя Святаслаў Каліна. "Брэскцкая газета" расказвае, што адбываецца ў судзе.

Як і ў папярэднія два дні, да пачатку суда ўсім у пратаколы дапісалі фразу пра тое, што ў іх "дзеяннях няма складу злачынства".

"Робіцца гэта спецыяльна для таго, каб даць зразумець чалавеку, што ён знаходзіцца за крок ад крымінальнага злачынства і зусім іншага пераследу. Чалавек можа спалохацца. Гэта адзін са спосабаў ціску на грамадзян, каб не ўдзельнічалі ў актыўным жыцці краіны, у прыватнасці, не выступалі супраць акумулятарнага завода", - лічыць Уладзімір Вялічкін.

У пачатку працэсу ён, а таксама Казлоўскі, Свірскі і Малышенко заявілі, што не давяраюць суду і судовай сістэме краіны, але адводаў суддзі заяўляць не сталі.

Дзям'ян Лепясевіч, перш чым выказаць сваё меркаванне пра давер складу суда, спытаў, чаму матэрыялы справы "гуляюць па судзе як на базары" і ў іх нешта дапісваюць за 15 хвілін да суда. Суддзя абвясціў перапынак, каб сакратар зрабіла копіі адкарэктаваных пратаколаў і ўручыла іх усім пецярым.

У 11.10 пасяджэнне аднавілася.

Да суда Дзям'ян Лепясевіч даслаў у суд хадайніцтва, каб на працэсе прысутнічаў пракурор і ў якасці сведкі быў апытаны супрацоўнік міліцыі, які складаў на яго адміністрацыйны пратакол. Суддзя часткова задаволіў хадайніцтва - участковы Георгій Войтко, які ўнёс змены ў пратакол, выступіць у судзе. Удзел пракурора ў адміністрацыйных працэсах не прадугледжаны заканадаўствам.

У 11.35 у судзе зноў абвешчаны перапынак - Уладзімір Вялічкін заявіў хадайніцтва, каб пратакол яму зачыталі на беларускай мове.

У 11.50 працэс аднавіўся. Хадайніцтва Вялічкіна задаволена - суддзя зачытаў пратакол на беларускай.

Уладзімір Казлоўскі сказаў, што будзе даваць тлумачэнні пасля сведак.

Сяргей Свірскі растлумачыў суду, што 7 красавіка з сям'ёй быў на плошчы Леніна, дзе, як ён даведаўся з сайта гарвыканкама, праводзілася мерапрыемства да Еўрапейскіх гульняў. Калі свята скончыўся, ён з сям'ёй па Савецкай пайшоў дадому на Набярэжную.

"Мяне выклікалі ў РАУС у якасці сведкі 12 красавіка. Там рэзка высветлілася, што ў якасці сведкі апытваць не будуць, што я ўжо абвінавачаны. Адмовілі ў адвакаце", - распавёў Свірскі.

Дзяніс Малашанка адмовіўся даваць тлумачэнні.

Дзям'ян Лепесевич заявіў, што таксама будзе даваць тлумачэнні пасля сведак. Вялічкін сказаў, што выступіць пасля Казлоўскага.

У 12.00 тлумачэнні пачаў даваць ўчастковы Георгій Вайтко. Ён кажа, што праводзіў праверку па рапарту, які быў складзены 7 красавіка пасля шэсця супраць акумулятарнага завода.

Лепясевіч сказаў, што з самага пачатку матэрыялы яго справы складаліся з парушэннямі. Адміністрацыйны пратакол на яго склалі 8 красавіка, а даведаўся ён пра гэта 12 красавіка, калі прыйшоў у РАУС як сведка. Таксама ён не змог узяць сабе адваката - па словах Лепясевіча, яму далі 10 хвілін на тое, каб абаронца прыехаў у міліцыю.

Характэрна, што ў пратаколе, які складаўся на Лепеясевічу ў РАУС, сказана, што дакумент складаўся Вайтко, але Лепясевіч адзначыў, што ў міліцыі на яго складаў пратакол іншы супрацоўнік. Вайтко сказаў, што гэта з-за яго загружанасці.

У 12.38 для дачы паказанняў выклікалі сведкі Дзмітрыя Селяйковіча, таксама супрацоўніка міліцыі, але выступіць ён ужо пасля абеду - перапынак да 14.30.

Нагадаем, што ў пятніцу 12 красавіка і ў нядзелю 14 красавіка ў Брэсце было затрыманы 19 актывістаў - праціўнікаў будаўніцтва ў горадзе акумулятранага завода. Затрыманыя правялі адну ці некалькі начэй у ізалятары, а ў панядзелак 15 красавіка іх спрабавалі судзіць прама ў будынку Ленінскага РАУС. У той дзень па артыкуле 23.34 КаАП (арганізацыя ці ўздзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) асудзілі двух чалавек - Нікалая Трацюка і Алега Ярмоленку. Суды над астатнімі затрыманымі былі перанесены на розныя даты. Частку людзей мусілі судзіць 18 красавіка, але ў той дзень суды не адбыліся, усе паседжанні перанеслі на 24,25 і 26 красавіка. 

Пазней праваабаронцам стала вядома пра яшчэ аднаго затрыманага пасля акцыі 14 красавіка - Яўгена Саўчука. Яго асудзілі на наступны дзень на 10 базавых велічынь (255 рублёў). 

24 красавіка адбыліся суды над Дзмітрыем Андрасюком, Віктарам Сэндэрам, Віталём Казаком, Алегам Вялавым. Актывісты атрымалі ад 5 да 40 базавых велічынь. Актывісты атрымалі ад 5 да 40 базавых велічынь штрафу. 25 красавіка асудзілі Таццяну Фесікаву (30 б.в.), Ягора Кандрацюка (10 б.в.) і Кацярына Басаргіну (5 б.в.).

Крыніца: Трэці дзень судоў над праціўнікамі акумулятарнага завода ў Брэсце