Хоць арганізатары акцыі афіцыйна адмовіліся ад правядзення акцыі “Чарнобыльскі шлях” праз непад’ёмныя кошты за паслугі міліцыі, людзі ўсе роўна збіраюцца ля кінатэатру “Кастрычнік”.

Хтосьці трымае плакаты, хтосьці - кветкі. 

Акрамя таго, каля кінатэатру прысутнічаюць міліцыянты ў цывільным. Ва дварах непадалёк ад “Кастрычніка” стаяць міліцэйскія бусы.

Таксама вядома, што каля Чарнобыльскай капліцы на Бангалор – АМАП і аўтазак, хадзілі сапёры з сабакамі.

(Будзе дапаўняцца)

Крыніца: Нягледзячы на адмену "Чарнобыльскага шляху", людзі збіраюцца на акцыю