Зміцер Бекалюк У Берасці 27 красавіка гвалтоўна затрыманы актывіст супраціву будаўніцтву акумулятарнага завода Зміцер Бекалюк.

Пра затрыманне актывіста паведамілі ў сацыяльных сетках ягоныя сябры:

“Зміцер Бекалюк сёння быў скрадзены, пакуль яго месцазнаходжанне невядома. Паехаў у краму з дзіцём.”

«Як мяркуецца, прычынай затрымання Бекалюка стаў адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), які вядзецца ў дачыненні да яго», - паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.

Зміцер Бекалюк неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі, некалькі разоў быў аштрафаваны.

Крыніца: Берасце: гвалтоўна затрыманы Зміцер Бекалюк