Cтаршыня Еўрапарламента Антоніа Таяні і Дагмар Гаўлава 6 ліпеня прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага будынка Еўрапарламента ў Страсбургу. Як паведамляе prague-express.cz, ён будзе насіць імя Вацлава Гаўла.
Будынак быў пабудаваны ў 1955 г. для Савета Еўропы. У 2012 г. будынак выкупіў Еўрапарламент і правёў у ім капітальны рамонт. У тым жа годзе было прынята рашэнне аб прысваенні будынку імя Вацлава Гаўла. Ініцыятарам гэтага быў тагачасны старшыня Еўрапарламента і еўрадэпутат ад Чэхіі Лібар Роўчка.
ЕС шануе Вацлава Гаўла як абаронцы правоў чалавека і грамадзянскіх правоў, таму рашэнне было падтрымана еўрадэпутатамі.
У будынку будзе знаходзіцца бронзавы бюст Вацлава Гаўла і яго фатаграфіі часоў Аксамітнай рэвалюцыі.
Крыніца: Новы будынак Еўрапарламента будзе насіць імя Вацлава Гаўла