Сустаршыня Беларускай Хрысціянcкай дэмакратыі Павел Севярынец паведамляе пра затрыманне ў Лагойску актывістаў Маладога фронту:
"Увага!!! Толькі што Валеру Рабцаву патэлефанаваў Дзяніс Урбановіч і сказаў, што яго і сяброў затрымліваюць у Лагойску".
Пазней сталі вядомыя некаторыя прозвішчы і верагодная прычына затрымання. Як паведамляе Радыё Свабода, сёння ў Лагойску затрымалі 5 маладафронтаўцаў: старшыню Маладога Фронту Дзяніса Урбановіча, Івана Мірончыка, Віталя Трыгубава і яшчэ двух актывістаў.
Паводле актывіста Валеры Рабцава, маладафронтаўцы збіралі подпісы пад патрабаваннем аб адкліканні з Беларусі пасла Расіі Міхаіла Бабіча.
У 17.14 Павел Севярынец паведаміў што маладафронтаўцаў Віталя Трыгубава і Арцёма Кляпца выпусцілі, склаўшы пратакол па 23.34 КаАП.
Стала вядома прозвішча пятага затрыманага. Гэта непаўнагадовы Іларыён Трусаў. Ён знаходзіцца ў Камісіі па справах непаўнагадовых і чакае, калі яго забяруць бацькі.