Хоць арганізатары акцыі афіцыйна адмовіліся ад правядзення акцыі “Чарнобыльскі шлях” праз непад’ёмныя кошты за паслугі міліцыі, людзі ўсе роўна збіраюцца ля кінатэатру “Кастрычнік”.
Хтосьці трымае плакаты, хтосьці - кветкі. Сярод прысутных - Вячаслаў Сіўчык, Вольга Кавалькова, якія падавалі заяўку на правядзенне акцыі.
Акрамя таго, каля кінатэатру прысутнічаюць міліцыянты ў цывільным. У дварах непадалёк ад “Кастрычніка” стаяць міліцэйскія бусы.
Таксама вядома, што каля Чарнобыльскай капліцы на Бангалор – АМАП і аўтазак, хадзілі сапёры з сабакамі.
Да актывісткі Ніны Багінскай падышоў супрацоўнік міліцыі і папярэдзіў пра тое, што сход несанкцыянаваны ні каля "Кастрычніку", ні на Бангалор. Ён кажа, што ў Кіеўскім скверы праходзіць дазволеная акцыя. Пасля гэтага ён падышоў яшчэ да некалькіх чалавек, якія стаяць з плакатамі.
Было прынята рашэнне рушыць калонай па трыдыцыйным маршруце: кінатэатр "Кастрычнік" - вул. Сурганава - пл. Бангалор - Чарнобыльская капліца.
Па дадзеных назіральнікаў, у калоне 76 удзельнікаў. Частка з іх журналісты і пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі.
Між тым, да Чарнобыльскай каплічкі пад'ехалі 4 аўтобусы, якія выстраіліся ў калону.
Калона дайшла да Чарнобыльскай каплічкі, што ў Парку Дружбы народаў. Лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык выступіў на несанкцыянаваным мітынгу ля Чарнобыльскай капліцы. Па яго прапанове прысутныя ўшанавалі памяць усіх, хто пацярпеў у чарнобыльскай катастрофе. Затым удзельнікі шэсця усклалі кветкі да помніка «Ахвяраў Чарнобыля»і запалілі знічы. На зявяршэнне акцыі ўсе праспявалі гімн «Магутны Божа».
Крыніца: Чарнобыльскі шлях-2019: нягледзячы на адмену, людзі выйшлі на акцыю Фота Дапоўнена