Іван Мірончык, Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў. Фота з фэйсбуку Івана Мірончыка. Як паведамлялася раней, у Лагойску 27 красавіка былі затрыманыя пяцёра актывістаў «Маладога фронту»: старшыня арганізацыі Дзяніс Урбановіч, актывісты Іван Мірончык, Віталь Трыгубаў. Арцём Кляпец і непаўнагадовы Іларыён Трусаў.

Па словах актывіста Валерыя Рабцава, маладафронтаўцы збіралі подпісы пад патрабаваннем аб адклiканнi з Беларусі пасла Расіі Міхаіла Бабіча падчас Чарнобыльскага шляху.

Пазней стала вядома, што затрыманых даставілі ў розныя аддзяленні міліцыі ў Менску, дзе склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт 23 34 КаАП.Іларыёна Трусава даставілі ў Камісію па справах непаўналетніх і пазней перадалі бацькам.

Таксама вядома, што пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складзены і на аналітыка эканаміста Сяргея Чалага. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле  ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - «Чарнобыльскім Шляху», які прайшоў у Мінску ў пятніцу 26 красавіка.

Верагодна сёння адбудуцца суды над актывістамі.

Крыніца: Затрыманых у суботу маладафронтаўцаў будуць судзіць