Мітынг у Берасці 29 красавіка 2018 года. Фота: "Берасцейская Вясна". Заяўка на правядзеньне мітынгу па паведамляльным прынцыпе была пададзеная ў гарвыканкам 19 красавіка. На раніцу 29 красавіка лістоў з забаронамі актывісты не атрымалі, піша «Брестская газета».

У сераду 1 траўня ў парк воінаў-інтэрнацыяналістаў павінен адбыцца мітынг «Берасцейцы супраць свінцу». Пра гэта «БГ» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

«Па новым заканадаўстве заяўкі на пастаяннае месца для правядзення масавых мерапрыемстваў падаюцца па паведамляльным прынцыпе. Калі ўлады супраць, яны павінны не пазней як за 5 дзён да мітынгу паведаміць арганізатарам пра гэта. Засталося менш за 3 дзён, нам нічога не паступала. Мы рыхтуем мітынг», - распавёў Кісляк.

Ён таксама дадаў, што ў гэтым годзе актывістам ўжо забаранілі некалькі дзесяткаў мітынгаў па паведамляльным прынцыпе, у тым ліку і ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Крыніца: «Берасцейцы супраць свінцу» - назва першамайскага мітынгу ў Берасці