У гэтым годзе грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” упершыню ўдзельнічае ў штогадовай Міжнароднай спецыялізаванай выстава “СМІ ў Беларусі”, якая праходзіць у НВЦ “БелЭкспа” у Мінску. У выставе ўдзельнічаюць больш за 50 суб'ектаў медыйнага поля Беларусі, сярод якіх таксама, напрыклад, прэса Міністэрства ўнутраных справаў. Сваю працу стэнд пачаў 2 траўня з дыскусіі "Інфармацыйная бяспека Беларусі ў медыясферы". Яе ўдзельнікамі сталі Андрэй Бастунец, старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", Вадзім Мажэйка, аналітык BISS, медыяэксперт, журналіст “Deutsche Welle”, Аляксандр Старыкевіч, намеснік старшыні ГА “БАЖ”, галоўны рэдактар газеты “Салідарнасць”.
Эксперты ўздымалі тэмы свабоды СМІ ў Беларусі, уплыў на яе прапаганды і абмяркоўвалі Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі, якая была зацверджаная 18 сакавіка 2019 года.
Старшыня “БАЖ” Андрэй Бастунец, распавядаючы пра апошні маніторынг ад экспертаў “БАЖ” прысутнасці расейскай прапаганды ў беларускіх медыя, адзначыў, што гэтая тэма занепакоіла яшчэ ў 2015 годзе.
“Расейская прапаганда ідзе, у першую чаргу, праз беларускія тэлеканалы, уключаныя ў агульнаабязаны пакет тэлеканаў. Не заўсёды гэта транслюецца праз праграмы і перадачы палітычнага кшталту. Вельмі значная частка расійскага ўплыва ажыццяўляецца праз забаўляльныя перадачы”, — адзначыў старшыня “БАЖ”.
Вадзім Мажэйка, аналітык BISS, адзначыў падчас дыскусіі асноўныя накірункі інфармацыйнай бяспекі беларускай дзяржавы:
“Уся дзяржаўная палітыка ў сферы інфармацыйнай бяспекі сканцэнтраваная ў трох напрамках: умацаванне дзяржаўных СМІ, паляпшэння ўплыву, з аднаго боку, ўнутранага недзяржаўнага медыяполя і замкнёнага інфармацыйнага ўплыву ( "справа Белта", ціск на блогераў, суд над берасцейскіх блогерам Пятрухіным, блакіроўка сайтаў), паляпшэнне знешняга інфармацыйнага ўплыву (“справа Рэгнума”). Бачым тут абсалютны дысбаланс. Калі паглядзець у перспектыве, то ні адзін з механізмаў (дзяржаўны, заходні, прарасейскі) у канчатковым выніку не быў эфектыўным. Так, "справа Белта" не спыніла працу TUT.BY, як і “справа Рэгнума” не спыніла дзейнасць прарасейскіх СМІ, а пастаянны пераслед блогераў не спыняе іх актыўнасць”.
Журналіст “Deutsche Welle” Паўлюк Быкоўскі распавёў наведвальнікам стэнда “БАЖ” пра асаблівасці кібербяспецы ў Беларусі, а таксама пра Канцэпцыю інфармацыйнай бяспецы.
“На захадзе ідзе гаворка пра кібербяспеку, а на постсавецкай прасторы — пра інфармацыйную бяспеку. Важна разумець, што гэта розныя рэчы. Кібербяспека разумее пад сабой абарону каналаў камунікацыі. І ўзнікаючыя тут пытанні павінны вырашацца ў грамадзянскім парадку.
Што тычыцца Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, то дзякуючы гэтаму дакументу, у нас упершыню з’явілася ўся тэрміналогія, звязанная з кібербяспекай. Раней яе не было, а без яе супрацоўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце, якія адказваюць за гэты накірунак, не маглі супрацоўнічаць па некаторых пытаннях з калегамі з іншых краін.
Трэба заўважыць, што інфармацыйная частка канцэпцыі ўсё ж такі распрацаваная ў катэгорыі прапаганды. Але трэба разумець, што сёння ўжо няма манаполіі на сродкі масавай інфармацыі, бо кожны можа стаць блогерам”, — адзначыў медыяэксперт.
Таксама было зазначана пра адсутнасць у канцэпцыі такога важнага кампанента як навучанне людзей інфармацыйнай гігіене, медыяпісьменнасці.
На стэндзе “БАЖ” усе жадаючыя маглі ўзяць інфармацыйныя матэрыялы пра свабоду слова і свабоду СМІ ў Беларусі, а таксама спецвыпуск газеты “Народная Воля”, які быў падрыхтаваны сумесна з “БАЖ” і прысвечаны Сусветнаму дню свабоды друку, які адзначаецца 3 траўня.
Крыніца: Пра што дыскутуе "БАЖ" на выставе “СМІ ў Беларусі”? Фота