14 траўня ў Вярхоўным судзе распачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча.
Судовае паседжанне распачалося ў 09.30. Старшыня судовай калегіі - намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аніскевіч. Таксама ў калегіі суддзі Цюцюхін і Яфрэмаў. Прысутнічае пракурор Генеральнай пракуратуры Мятліцкі.
Бок пацярпелых прадстаўляе маці адной з загінулых Ніна Клімава. Інтарэчы Асіповіча прадсташляе адвакатка Таццяна Падрэцкая.
Напачатку паседжання Асіповіч заявіў хадайніцтва аб пераносе суда да разгляду наглядных яго скаргаў у прэзідыум Магілёўскага абласнога суда і яго нагдяднай скаргі на адмову Вярхоўнага суда разглядаць яго прыватную скаргу. Таксама Асіповіч хадайнічаў аб правядзенні паўторнай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, паколькі незадоўга да забойства ён атрымаў траўму галавы.
Пацярпелая Клімава выступіла супраць усіх хадайніцтв Асіповіча. "Калі запахла смерцю - дык йн чапдяецца за жыцце любой цаной", - сказала яна.
На паседжанні атксама прысутнічае маці Аляксандра Асіповіча Антаніна Уладзіміраўна. Яна распавяла, што падавала у Магілёўскі абласны суд хадайніцтва аб замене смяроьнага прысуду, каб сын мог выплочваць кампенсацыю. Але дакументы нават не прынялі.
Судовая калегія ўзяла перапынак, каб разгледець хадайніцтва.
У 10.40 суд працягнуўся. Хадайніцтвы Асіповіча судовая калегія адхіліла.
Суддзя Цюцюхін пачаў зачытваць матэрыялы справы. У дадатковай апеляцыйнай скарзе Асіповіч спасылаецца на супрацьпраўныя і амаральныя дзеянні забітых. Ён лічыць, што яны маглі яго абкрасці, і таму ён мусіў "на гэта неяк рэагаваць". Просіць улічыць яўку з павіннай, супрацоўніцтва са следствам. Таксама ён прызнаў усе грамадзянскіе зыскі і падтрымлівеа ўсе свае скаргі.
Маці адной з забіты дзяўчат Ніна Клімава лічыць прысуд справядлівым, а скаргі Асіповіча неабгрунтаванымі.
Крыніца: У Вярхоўным судзе разглядаецца апеляцыйнай скарга Аляксандра Асіповіча Фота