У Мінску 14 траўня адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Чэхіі Алеша Хмеларжа са старшынём Праваабарончага цэнтру “Вясна” і першым лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гавэла Алесем Бяляцкім.
У гэтыя дні чэшскі палітык знаходзіцца ў Беларусі як удзельнік міждзяржаўных кансультацый па пытаннях развіцця беларуска-чэшскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах.
Пад час сустрэчы з Алешам Хмеларжам беларускі праваабаронца праінфармаваў дыпламата пра надзённую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, пра важнасць падтрымкі з боку Еўрапейскага саюзу і Чэхіі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і правядзенню рэформ.
У ходзе размовы закраналіся розныя аспекты: праблема смяротнага пакарання, сітуацыя з правам на мірныя сходы ў Беларусі, праваv на аб’яднанні і асацыяцыі.
Была абмеркаваная таксама і тэма будучых выбараў ў беларускі парламент, прызначаных на 2019 год.
Крыніца: Чэшскі дыпламат сустрэўся з праваабаронцам Алесем Бяляцкім