На пісьменнніка Славаміра Адамовіча складзены пратакол паводле арт 17.11 КаАП РБ (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе яе).
Па інфармацыі "Новага Часу", справа тычыцца апавядання «Ніколі не пытайся адкуль я», якое выйшла ў дадатку да газеты «Новы Час» – “Літаратурная Беларусь” 24 снежня 2010 года.
“Экспертная камісія” ў заключэнні №92 ад 18 красавіка 2019 года выявіла ў апавяданні прыкметы “экстрэмізму”. У пратаколе таксама напісана, што нібыта гэта заключэнне накіравана на электронную скрыню рэдакцыі. (заўв. - Ніякага заключэння рэдакцыя не атрымлівала).
Як паведаміў сам Славамір Адамовіч на сваёй старонцы ў фб, заключэнне было зроблена на падставе пісьма Пухавіцкага РАУС ад 04.04.2019, і падпісанае 8 асобамі. У пратаколе таксама паведамляецца, што справа Адамовіча накіраваная ў суд.
Крыніца: Пісьменніка вінавацяць у экстрэмізме за апавяданне, надрукаванае 9 год таму