Аб тым, што следства па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да былога палітвязня Змітра Паліенкі працягнутае да канца чэрвеня паведаміў сайту palitviazni.info актывіст Вячаслаў Касінераў – ягоны сябра і паплечнік.
“Пакуль на Паліенку спрабуюць “павесіць” усе тыя ж тры артыкулы крымінальнага кодэкса”, – распавёў ён.
Нагадаем, што экс-палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).
Зараз актывіст анархісцкага руху знаходзіцца ў Следчым ізалятары №1 на Валадарскага.
“Утрыманне Зміцера пад вартай і следства працягнуты да канца чэрвеня, – паведаміў Вячаслаў Касінераў у Фэйсбук. – Пакуль на яго спрабуюць павесіць усе тыя ж тры артыкулы крымінальнага кодэкса. А сёння Зміцер атрымаў 26 кг ежы і неабходных рэчаў, а таксама 50 рублёўна рахунак. Далучайцеся да салідарнасьці з тымі, хто пакутуе за свае ідэі!”
Валянцін Стэфановіч: Улада імкнецца надаць палітычны кантэкст справе Зміцера Паліенкі
Крыніца: Cледства па “справе Паліенкі” працягнута да канца чэрвеня