Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій). Фота: Радыё Свабода Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска прыкладна ў 11-30 3 чэрвеня затрымалі ў сваім доме Віктара Кавалькова (айца Вікенція). 

Святару паведамілі, што затрыманне тычыцца ягонага інтэрвію для Белсату падчас “Чарнобыльскага шляху” 26 красавіка.

Праваабаронцам пакуль вядома, што айца Вікенція адвезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна Мінска. Прычына затрымання - правядзенне судова-псіхіятрычнай экспертызы.

Параз паўтары гадзіны Кавалькова адпусцілі.

Раней паведамлялася, што Кавалькову для азнаямлення дасылалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

А 29 траўня суд Цэнтральнага раёна Менска адклаў адміністрацыйны працэс над Віктарам Кавальковым па яшчэ адным пратаколе. 7 красавіка ён правёў малебен у абарону Курапатаў каля кафедральнага сабору ў Менску.

Крыніца: Айца Вікенція затрымлівалі для правядзенне судова-псіхіятрычнай экспертызы. Дапоўнена