У 220-ю гадавіну нараджэння расійскага паэта Аляксандра Пушкіна ягоны беларускі цёзка мастак Алесь Пушкін зладзіў перформанс супраць дыскрымінацыі беларускай мовы і русіфікацыі, перадае «Радыё Свабода».

6 чэрвеня Алесь Пушкін выйшаў да крамы сеткі «Еўраопт» у цэнтры Крупак з плакатамі «Беларусь у NATO», «Russia — war!» («Расія — вайна»), «Stop russian agression on Europe» і інш.

Пратэстнай пляцоўкай стала крама «Еўраопт» у горадзе Крупкі Мінскай вобласці, у якой 8 траўня ў Пушкіна адбыўся інцыдэнт на моўнай глебе, там яго адмовіліся абслугоўваць па-беларуску.​

Праз паўгадзіны да Пушкіна выйшаў ахоўнік крамы і спрабаваў справакаваць яго на канфлікт. Неўзабаве пад’ехала міліцыя. Міліцыянты канфіскавалі ўсе плакаты і сцяг мастака і спрабавалі яго затрымаць, але Пушкін супраціўляўся, тады некалькі міліцыянтаў сілай пацягнулі яго ў міліцэйскую машыну.    

Крыніца: У Крупках жорстка затрымалі мастака Алеся Пушкіна