Савет Еўропы асуджае прывядзенне ў выкананне чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі, паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Даніэль Холтген у сваім Twitter.
"Мы асуджаем чарговае пакаранне ў Беларусі, пра якое паведамілі праваабаронцы", - сказаў ён.
Даніэль Холтген падкрэсліў, што Савет Еўропы ў чарговы раз заклікае ўлады Беларусі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.
"Мы асуджаем чарговае пакаранне ў Беларусі, пра якое паведамілі праваабаронцы. Смерць - гэта не правасуддзе. Мы зноў звяртаемся да ўладаў з заклікам увесці мараторый на прымяненне смяротнага пакарання ў якасці першага кроку да яе адмены".
Учора ПЦ "Вясна" паведаміў аб прывядзенні ў выкананне чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі ў дачыненні да Аляксандра Жыльнікава, нягледзячы на тое, што ў КПЧ ААН разглядаецца яго індывідуальны зварот, а таксама рыхтаваўся зварот з просьбай аб пераглядзе яго справы ў Генеральную пракуратуру.
Крыніца: Савет Еўропы асуджае прывядзенне ў выкананне чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі