Дацкі інстытут па правах чалавека абнавіў бясплатны анлайн-курс “Уводзіны ў падыход, заснаваны на правах чалавека” і запрашае ўсіх жадаючых прайсці яго.
Курс займае каля двух гадзін і складаецца з шасці раздзелаў. Ён прызначаны для мэнэджэраў праектаў, спецыялістаў па працы з уразлівымі групамі і ў галіне правоў чалавека, журналістаў. Курс даступны на рускай, ангельскай і арабскай мовах.
Падыход, заснаваны на правах чалавека (human rights based approach), грунтуецца на 3 ключавых пазіцыях:
- улік уразлівых і малапрыкметных груп сярод мэтавай аўдыторыі (МА) / недапушчэнне дыскрымінацыі сярод МА;
- забеспячэнне кліенцкага ўдзелу - інклюзія;
- улік правоў чалавека ўнутры вырашаемай праблемы / вызначэнне носбітаў правоў і абавязкаў.
Анлайн-курс даступны па спасылцы.
Таксама спецыялісты Беларускага Хельсінкскага камітэту аказваюць дапамогу з ужываннем human rights based approach на практыцы. Па запыце спецыялісты могуць зрабіць аўдыт ужо запушчаных / рэалізаваных праектаў.
Крыніца: Прайдзі анлайн-курс пра падыход, заснаваны на правах чалавека