Іранцу, якому на радзіме пагражае смяротнае пакараньне, дазволілі застацца ў Беларусі. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў начальнік Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі палкоўнік Аляксей Бягун.
«Міністэрства ўнутраных спраў прыняло рашэнне дазволіць застацца ў Беларусі іранцу Мехрдаду Джамшыдзіяну з наданнем адпаведнага статусу з гуманітарных меркаванняў»,— сказаў Бягун.
Мэхрдад Джамшыдыян жыве ў Беларусі з 1993 году. Тут ажаніўся, мае трох дарослых дзяцей, прыняў праваслаўе. У 2012 годзе ў Іране былі забітыя ягоныя маці і брат. Іранскія праваахоўнікі пачалі падазраваць у гэтым Мэхрдада Джамшыдыяна. Мэхрдад Джамшыдыян адмаўляе датычнасьць да злачынства. Іранец кажа, што ў той час знаходзіўся ў Беларусі, і пацвярджае гэта ўязнымі дакументамі.
З ліпеня 2018 году Мехрдад Джамшыдзіян утрымліваўся ў СІЗА Мінскага раёну.
7 сакавіка 2019 году аддзел грамадзянства і міграцыі Маскоўскага РУУС Мінска прыняў рашэнне аб выдачы Мехрдада Джамшыдзіяна ў Іран.
14 траўня суд Маскоўскага раёну Мінску адмяніў гэтае рашэньне, Джамшыдўіяна выпусцілі на волю пасля 11 месяцаў у СІЗА, аднак ён павінен быў пакінуць Беларусь добраахвотна на працягу трох месяцаў.
Цяпер Мехрдад Джамшыдзіян застаецца ў Беларусі з сям’ёй.
Крыніца: Іранцу Мехрдаду Джамшыдзіяну дазволілі застацца ў Беларусі