Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў праваабаронцам “Вясны” стала вядома пра растрэл асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Жыльнікава, нягледзячы на тое, што ў Камітэце ААН па правах чалавека знаходзіцца яго індывідуальны зварот, па якім былі прынятыя часовыя меры. Мяркуецца, што хутчэй за ўсе растраляны і другі фігурант па справе – Вячаслаў Сухарка. Савет Еўропы асудзіў прывядзенне ў выкананне чарговага смяротнага прысуду, з адпаведнай заявай выступіла і Amnesty International, а Еўрасаюз заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне.
У прававым лікбезе ад “Вясны” нагадаем пра аргументы супраць смяротнага пакарання.
Аргумент 1. Судовая памылка, незваротнасць смяротнага пакарання Пасля выканання прысуду нельга выправіць судовую памылку – вярнуць жыццё чалавека. Гэтай сістэмай заўсёды будуць кіраваць людзі – а людзям уласціва памыляцца. І судовыя памылкі адбываюцца нашмат часцей, чым гэта сабе ўяўляе большасць. Так, у Злучаных Штатах Амерыкі з 1976 года 123 чалавекі былі вызваленыя з камеры смяротнікаў пасля таго, як дзякуючы ДНК-экспертызе была ўстаноўленая іх невінаватасць. Існуюць таксама 23 задакументаваныя справы, якія сведчаць аб тым, што ад пачатку 1900-х гадоў у Амерыцы былі памылкова пакараныя невінаватыя. Аналагічны прыклад – «Віцебская справа», па якой былі асуджаныя 14 нявінных чалавек. Заслужаны юрыст Беларусі Мечыслаў Грыб распавёў пра неваротнасць смяротнага пакання і судовыя памылкі, якія немагчыма выправіць пасля яго выканання:
Супраць Мікалая Цярэні не было ніякіх доказаў – толькі выбітыя падчас следства прызнанні. |
Аргумент 2. Выканаўцы – прафесійныя забойцы, якія караюць ад імя дзяржавы У краінах, дзе смяротнае пакаранне дазволена, існуе інстытут легальных забойцаў, якія здзяйсняюць наўмыснае забойства. Любая інфармацыя пра спосабы прывядзення ў выкананне смяротнага прысуду ў Беларусі з'яўляецца дзяржаўнай таямніцай. Аднак былы начальнік мінскага СІЗА № 1, дзе ўтрымліваюцца прысуджаныя да выключнай меры пакарання, Алег Алкаеў падрабязна апісаў у сваёй кнізе “Расстрэльная каманда”, кім і якім чынам выконваецца гэтая праца. Алег Алкаеў гаворыць, што выкананне смяротнага прысуду – забойства, нават калі яно “па законе”:
|
Аргумент 3. Рэлігійны – “Не забі!” Жыццё чалавеку дае Бог, і толькі Бог, а не іншы чалавек, можа забраць жыццё. У 2013 годзе Папа Рымскі Францішак у тэлеграме да 5-га Сусветнага Кангрэсу супраць смяротнага пакарання напісаў:
|
Аргумент 4. Забойствы палітычных апанентаў, масавыя рэпрэсіі Смяротнае пакаранне, якое захоўваецца ў Беларусі, можа быць выкарыстана не толькі супраць крымінальных злачынцаў, але і ў адносінах да палітычных апанентаў. Злачынствы камунізму не былі асуджаны ў Беларусі, і сённяшняя ўлада шмат у чым адчувае сябе спадкаемцай той улады, якая здзяйсняла масавыя расстрэлы нязгодных. Смяротнае пакарнне становіцца “звыклай з’явай” падчас масавых рэпрэсій. У 2001 годзе Алег Алкаеў выступіў з выкрыццямі па справе аб выкраданні і меркаваным забойстве вядомых беларускіх палітыкаў - Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара. Паводле яго заяваў, у 1999 годзе па распараджэнні тагачаснага міністра ўнутраных справаў Юрыя Сівакова ён азнаёміў з працэдурай прывядзення смяротнага прысуду ў выкананне камандзіра САХРа Дзмітрыя Паўлічэнку. У тым жа годзе Алег Алкаеў двойчы па асабістым указанні міністра выдаваў спецыяльны пісталет ПБ-9, прызначаны для прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў; пазней, супаставіўшы даты, ён выказаў здагадку, што з гэтага пісталета былі забітыя зніклыя палітыкі. |
Аргумент 5. Нявыдача цела, непаведамленне даты выканання прысуду – гэта катаванне сваякоў расстралянага Грамадскасці невядомыя імёны расстраляных і іх колькасць. Грамадства павінна ўсведамляць, што вынесены смяротны прысуд тычыцца не толькі вінаватага, але і прыносіць жорсткія пакуты яго сваякам. Праваабаронца Гары Паганяйла адзначае:
|
Аргумент 6. Неэфектыўнасць у папярэджанні злачынстваў У грамадстве існуе меркаванне, што смяротнае пакаранне стрымлівае злачыннасць. Такія заявы часта робяць урады, якія ўжываюць смяротнае пакаранне. Аднак няма такіх статыстычных або іншых дадзеных. Генерал Юры Захаранка, калі быў міністрам унутраных спраў, вывучаў працэдуру смяротнага пакарання і планаваў пэўныя змены. У інтэрв’ю газеце “Навіны” у 1998 годзе былы міністр унутранных спраў катэгарычна выказаўся супраць смяротнага пакарання:
|
Аргумент 7. Пакаранне смерцю спараджае жорсткасць у грамадстве Дзяржава, якая падтрымлівае смяротнае пакаранне, на самай справе, заяўляе аб тым, што забойства з'яўляецца прымальным спосабам вырашэння праблемаў грамадства. Яно ўспрымае гэта як акт правасуддзя і, адпаведна, мае абсалютна скажонае паняцце пра рашэнне праблемы злачыннасці. Грамадзянам пачынае здавацца, што праблемы са злачыннасцю сапраўды могуць быць вырашаныя праз забойства, і яны не задумваюцца аб прычынах, якія заахвочваюць або якія дазваляюць грамадзянам здзяйсняць цяжкія злачынствы. Наяўнасць смяротнага пакарання незваротна паглыбляе грамадства ў працэс вынясення і выканання прысуду – са сродкаў масавай інфармацыі грамадзяне ведаюць (часта вымушана), калі вынесены, калі выкананы смяротны прысуд, і гэтая інфармацыя, у рэшце рэшт, успрымаецца натуральна. Аднак гэта прымітыўнае ўспрыманне абясцэньвае не толькі жыццё злачынцы, а чалавечае жыццё як такое – забіць можна. |
Праваабаронцы “Вясны” лічаць, што жыццё з'яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, натуральным і неад'емным правам чалавека. Смяротнае пакаранне расцэньваецца як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстытуцыяй Беларусі і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека.
Падпішыце петыцыю за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.
“Кожны мае права”: Смяротнае пакаранне ў Беларусі
Крыніца: "Пакараць нельга памілаваць", або Якія ёсць аргументы супраць смяротнага пакарання