Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў) пакараны штрафам памерам 15 базавых велічынь (382,5 рубля) за ўдзел у "Чарнобыльскім шляху" (23.34 КаАП). Такое рашэнне прыняў 19 чэрвеня суд Першамайскага раёна Мінска.
Сваёй віны Віктар Кавалькоў не прызнаў і плануе абскарджваць рашэнне раённага суда ў Мінскім гарадскім судзе.
Дарэчы, менавіта ў межах гэтай адміністрацыйнай справы напачатку чэрвеня святара затрымлівалі супрацоўнікі Першамайскага РУУС для правядзення судова-псіхіятрычнай экспертызы.
З пачатку 2019 года ціск на айца Вікенція ўзмацніўся: тры разы яго затрымлівалі, былі складзены тры пратаколы. Па адным з пратаколаў Кавалькоў атрымаў 25,5 рублёў штрафу за парушэнне ПДР, калі яго затрымалі разам з іншымі актывістамі падчас паездкі ў Хатынь. Па яшчэ адным пратаколе, а менавіта за правядзенне малебна за Курапаты ў цэнтры Мінску, судовае паседжанне адкладзена.
Крыніца: Айцец Вікенцій аштрафаваны за ўдзел у "Чарнобыльскім шляху"