Актывісты "Народнай грамады". Фота з тэлеграм-каналу Nexta На волі трое актывістаў «Народнай грамады», якіх затрымалі 21 чэрвеня за пікет у фан-зоне ля Палацу спорту. Пра гэта паведамляе Белсат. 

Апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч напісаў у сваім Фэйсбуку,што іх вывезлі за горад і потым выпусцілі на волю.

«Людзі ў белым» вывезлі іх за горад, паскручвалі спачатку нумары са сваіх машын, каб мы іх не знайшлі, а потым прапанавалі нашым выходзіць. Хлопцы адмовіліся, бо ў машыны яны не заходзілі, а іх заносілі. Таму прапанавалі выносіць іх на руках. Вынеслі», – напісаў Статкевіч, дадаўшы, што пры затрыманні актывістам пашкодзілі вопратку.

Увечары 21 чэрвеня Валянцін ТроцкіРыгор Пагарцаў і Сяргей Спарыш выйшлі ў фан-зону Еўрагульняў на Нямізе з плакатамі супраць інтэграцыі з Расеяй. На плакатах было напісана «Адчапіцеся ад нас са сваёй інтэграцыяй», «Да пабачэння, наш ласкавы Міша» і г.д

Усіх траіх, паводле словаў Статкевіча, міліцыя даволі брутальна затрымала.

zatr_21062019.jpg
Затрыманне актывістаў. Фота з тэлеграм-каналу Nexta

Учора адбываліся перамовы прэм’ераў Расеі і Беларусі наконт далейшых інтэграцыйных працэсаў.

Крыніца: Затрыманых учора актывістаў вывезлі за горад і адпусцілі