Экалагічная тэматыка ў акцыях пратэсту ў апошні час для Беларусі не рэдкасць. Не абмінула яна і Гарадзеншчыну.
За адзіночны пікет супраць забруджвання ракі Нёман, які правёў гарадзенец Мечыслаў Супрун, яму пагражае адміністрацыйны суд. Пратакол складзены па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
18-га чэрвеня мясцовы гісторык Мечыслаў Супрун вывесіў на мосце праз Нёман расцяжку з надпісам “Нёман атручаны лідзкім ЖКХ”.
На гэты учынак Мечыслаў пайшоў пасля таго, як пасля купання ў Нёмане ў яго сына паднялася тэмпература а ў яго самога праявілася скураная хвароба, што было засведчана ў гарадзенскім скурвендыспансеры.
Па інфармацыі "Гарадзенскай Вясны", суд прызначаны на 10 ліпеня.
Крыніца: Гародня: За расцяжку над Нёманам гісторыка Супруна будуць судзіць