Экалагічная тэматыка ў акцыях пратэсту ў апошні час для Беларусі не рэдкасць. Не абмінула яна і Гарадзеншчыну.
За адзіночны пікет супраць забруджвання ракі Нёман, які правёў гарадзенец Мечыслаў Супрон, яму пагражае адміністрацыйны суд. Пратакол складзены па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
18-га чэрвеня мясцовы гісторык Мечыслаў Супрон вывесіў на мосце праз Нёман расцяжку з надпісам “Нёман атручаны лідзкім ЖКХ”.
На гэты учынак Мечыслаў пайшоў пасля таго, як пасля купання ў Нёмане ў яго сына паднялася тэмпература, а ў яго самога праявілася скураная хвароба, што было засведчана ў гарадзенскім скурвендыспансеры.
Па інфармацыі "Гарадзенскай Вясны", разгляд справы адбудзецца ў судзе Кастрычніцкага раёна 10 ліпеня.
Крыніца: Гародня: За расцяжку над Нёманам гісторыка Супрона будуць судзіць