Дзяды, 29 кастрычніка 1989 году. Сярод тых, хто нясе Крыж Пакуты на Курапаты – журналіст і грамадскі дзеяч Валеры Шчукін, Андрэй Рамашэўскі, Канстанцін Балашоў, Юры Юхновіч. Крайні злева Анатоль Трыпуцін, побач яго родны брат - Георгі Трыпуцін. Фота: Уладзіміра Сапагова. Змаганне за праўду пра месца сталінскіх растрэлаў Курапаты працягваецца ўжо больш за трыццаць гадоў.

Яшчэ 29 кастрычніка на Дзяды 1989 году ў Мінску тысячы людзей прайшлі ад Усходніх могілак да Курапатаў, дзе правялі мітынг-рэквіем і ўсталявалі першыя крыжы, цэнтральны з якіх назвалі Крыж Пакуты. 

Многія людзі, якія бралі ўдзел 29 кастрычніка 1989 года ў масавым шэсці да Курапатаў, у далейшым адыгралі выключна важную ролю ў станаўленні Беларусі як незалежнай дзяржавы.  

У аснову выставы “Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты”. пакладзеныя працы вядомага беларускага фатографа Уладзіміра Сапагова (1952 - 2012).

Выстава адчыніцца 9 ліпеня, у 18.00 на адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" (Мінск, вуліца. Ложынская, памяшканне 404. (Ст. метро "Уручча).     

Крыніца: Фотавыстава “Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты”.